Да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Савіцкага

Імя пісьменніка Аляксандра Ануфрыевіча Савіцкага (Алеся Савіцкага) сёння добра вядома не толькі ў Беларусі. Яго творы перакладзены на многія замежныя мовы. У адным са сваіх інтэрв'ю Аляксандр Ануфрыевіч адзначаў:

«За прыгожым мастацкім апісаннем павінны быць сапраўдныя веды... І ў гэтым плане такую літаратуру пра вайну, якую мае беларускі народ, у свеце яшчэ трэба пашукаць…»

А. Савіцкі – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, але свой першы вялікі твор пра яе, раман «Верай і праўдай», напісаў і выдаў толькі ў 1975 г. Спатрэбілася шмат часу, каб асэнсаваць перажытае. Аляксандр Ануфрыевіч імкнуўся паказаць падрастаючаму пакаленню, як не толькі дарослыя, але і падлеткі ўдзельнічалі ў барацьбе з нямецкімі заваёўнікамі. Таму шэраг яго твораў адрасаваны дзецям. У 2021 г. была выдадзена аповесць А.А. Савіцкага аб змаганні з ворагамі ў акупаваным Полацку «Карабін».
У рамках святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Ануфрыевіча распрацаваны і рэалізуецца праект «Алесь Савіцкі – палачанін на ўсё жыццё», адным з мерапрыемстваў якога стане конкурс чытачоў урыўкаў з кнігі «Карабін».

Больш падрабязна аб гэтым на вэб-старонцы праекта:

http://savicki100.tilda.ws/